Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Вандроўка ў свет вадаёмаў"

1 лютага 2024 года ў Музеі прыроды і экалогіі пачынае працу мастацкая выстава «Вандроўка ў свет вадаёмаў».

Выстачны праект “Вандроўка ў свет вадаёмаў” падрыхтаваны навучэнцамі УА “Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў”. Мастацкая выстава ўяўляе сабой арыгінальныя, творчыя кампазіцыі воднай і каляводнай флоры і фауны, якія адлюстроўваюць задуму навучэнцаў 13-15 гадоў.
Стылізацыі насельнікаў вадаёмаў выкананы на аснове замалёвак млекакормячых: бабра, выдры, норкі, андатры, вадзяной палёўкі. Таксама ў кампазіцыях навучэнцаў намаляваны птушкі, амфібіі, рыбы. Наведвальнікі музея ўбачаць мастацкія работы, выкананыя ў розных тэхніках выяўленчага мастацтва. Аб’екты ў работах цесна звязаны з маляўнічымі краявідамі беларускай прыроды.
Вернісаж дазволіць здзейсніць падарожжа ў свет вадаёмаў і пакіне яркае ўражанне ад убачанага.










г. Мінск, вул. К. Маркса, 12
Без выхадных 
з 11:00 да 19:00
Каса працуе: з 11:00 да 18:30
тэл. 363-96-33
pryroda@histmuseum.by