Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава “Бачныя вобразы беларускай прыроды”

 Музей прыроды і экалогіі, філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, сумесна з камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Мінскім дзяржаўным палацам дзяцей і моладзі прадстаўляюць выставу маладых мастакоў “Бачныя вобразы беларускай прыроды”.
На выставе можна будзе ўбачыць лепшыя працы дзяцей 8-17 гадоў, навучэнцаў мінскай мастацкай студыі “Сфера”, якія прымалі ўдзел у гарадскім праекце “Маладыя таленты сталіцы”. Дадзены праект – гэта першая спроба перадаць свае пачуцці на паперы і прадэманстраваць свой талент.
Малюнкі прысвечаны мастацкаму разважанню дзяцей аб беларускай прыродзе. У сваіх працах яны паказалі іх навакольны свет у штодзеннём жыцці, прыроду ў розных яе праявах. Пераносячы на паперу свой погляд на свет, дзеці вучацца бачыць вакол сябе прыгажосць, а гэта значыць – любіць сваю зямлю, сваю Радзіму – Беларусь. 
Працы выкананы акварэллю і акварэльнымі алоўкамі.
Настаўнікі мінскай мастацкай студыі “Сфера”: Лазоўская Жанна Паўлаўна, Шавелька Ілона Сяргееўна.


Уваход вольны.



г. Мінск, вул. К. Маркса, 12
Без выхадных 
з 11:00 да 19:00
тэл. 363-96-33
pryroda@histmuseum.by