Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Рэптыліум"

15 красавіка 2022 года ў выставачнай зале Музея прыроды і экалогіі адкрыецца выстава жывых паўзуноў «Рэптыліум».
У экспазіцыі будуць прадстаўлены барадатыя агамы, жаба-рагатка, эублефары, шматлікія змеі, дзіўны і загадкавы васіліск шлеманосны і многае іншае. Разнастайныя прадстаўнікі Азіі, Афрыкі і Амерыкі - яркія і экзатычныя - уразяць Вас сваім выглядам і звычкамі. Вы зможаце паназіраць за насельнікамі джунгляў і пустыняў, палюбавацца іх зграбнасцю.
Выстава зацікавіць як дарослых, так і дзяцей. Для маленькіх наведвальнікаў будзе арганізавана інтэрактыўная зона.

Кошт уваходнага білета:
для дарослых – 6 бел.
для навучэнцаў, якія атрымліваюць вышэйшую, прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю, а таксама для наведвальнікаў пенсійнага ўзросту – 5 бел.руб;
для навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю і дзяцей ад 3 гадоў - 4 бел.
для груп ад 10 чалавек - 3,5 бел.руб для кожнага члена групы;

Права бясплатнага наведвання выстаўкі прадастаўляецца дзецям да 3 гадоў, інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям-сіротам, а таксама работнікам ДУ "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь".


Выставу можна наведаць з 15 красавіка 2022 г. па 11 верасня 2022 г.
Па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча,9А

Час працы музея: з 10.00 да 18.00
Каса працуе з 10.00 да 17.30
Без выходных.

Тэлефоны для даведак: (017) 237-46-94; 363-96-33