Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Выратуй арляня"

10 верясня 2019 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычна музея Рэспублікі Беларусь “Музеі прыроды і экалогіі” (вул. К. Маркса, 12) адчыніцца выстава «Выратуй арляня – птушка 2019 года вялікі арлец».
На ёй прадстаўлены работы дзяцей, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, які штогод праводзіцца ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Нацыянальную кампанію "Птушка года" АПБ праводзіць з 2000 г. Галоўная мэта кампаніі – прыцягнуць увагу насельнiцтва да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас.
Уваход вольны.
Выставу можна наведаць з 10 верясня па 10 лістапада 2019 г.

г. Мінск, вул. К.Маркса, 12
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных.
Тэлефоны для даведак: (017) 3270633