Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Свет матылкоў"

7 ліпеня 2018 гадоў ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей прыроды і экалогіі» (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 9а) адкрываецца выстава з фондавай калекцыі «Свет матылькоў».
Зразумела, у рамках адной выставы немагчыма паказаць усе 158 тысяч відаў матылькоў, якія жывуць на Зямлі, але дзесяткі з іх, з усіх куткоў нашай планеты, якія знаходзяцца ў зборы музея, пацешаць сваім выглядам наведвальнікаў. Сістэматызаваныя паводле сямействаў, яны прадэманструюць разнастайнасць формаў і расфарбовак, уласцівае атраду чашуякрылых.
Выстава не толькі ўзбагаціць ведамі ўсіх, хто яе наведае, але і даставіць гасцям нашага музея эстэтычнае задавальненне - бо матылі, гэтыя «кветкі, якія лётаюць», заўсёды радавалі і прыцягвалі позірк чалавека.



Кошт уваходнага білета:
Для дарослых - 2.5 руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання - 2 руб.
Дзіцячы - 1.5 руб.
Бясплатны ўваход: дзецям дашкольнага ўзросту, удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам, ваеннаслужачым тэрміновай службы, інвалідам I і II груп, дзецям-сіротам і дзецям без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах, а таксама школах-інтэрнатах, супрацоўнікам музеяў рэспублікі Беларусь.

Выставу можна наведаць з 07 ліпеня па 14 кастрычніка 2018 г.

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 9а
Музей працуе: з 10.00 да 18.00
Каса працуе: з 10.00 да 17.30
Без выхадных.
Тэлефон для даведак: (017) 2075871; 2374694
www.pryroda.histmuseum.by