Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Матылькі"

28 сакавіка 2022 года ў філіяле "Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь" "Музей прыроды і экалогіі" (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 9А) адкрываецца выстава з фондавай калекцыі "Матылькі".
Зразумела, у рамках адной выставы немагчыма паказаць усе 158 тысяч відаў матылькоў, якія насяляюць Зямлю, але дзясяткі з іх, з усіх куткоў нашай планеты, якія знаходзяцца ў зборы музея, парадуюць сваім відам наведвальнікаў. Сістэматызаваныя па сямействах, яны прадэманструюць разнастайнасць формаў і расфарбовак, уласцівае атраду лускакрылых.
Выстава не толькі ўзбагаціць ведамі ўсіх, хто яе наведае, але і даставіць гасцям нашага музея эстэтычнае задавальненне і добры вясновы настрой – бо матылькі, гэта "лятаючыя кветкі", заўсёды радавалі і прыцягвалі позірк чалавека.



Кошт уваходнага білета:
Для дарослых - 2.5 руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання - 2 руб.
Дзіцячы – 1.5 руб.
Бясплатны ўваход: дзецям дашкольнага ўзросту, удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам, ваеннаслужачым тэрміновай службы, інвалідам I і II груп, дзецям-сіротам і дзецям без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах, а таксама школах-і. Рэспублікі Беларусь.

Выставу можна наведаць з 28 сакавіка па 24 ліпеня 2022 г.

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 9А
Музей працуе: з 10.00 да 18.00
Каса працуе: з 10.00 да 17.30
Без выходных.
Тэлефон для даведак: (017) 2374694; (017) 3639633