Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Крылаў аксамітны ўзор"

У Музеі прыроды і экалогіі – філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь з 16 жніўня па 30 верасня 2021 года праводзіцца выстава “Крылаў аксамітны ўзор”. Выстава арганізавана музеем сумесна з Камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і ўстановай адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” ў рамках гарадскога праекта “Маладыя таленты сталіцы”.
          Удзельнікі праекта: Злата Догіль (11 гадоў) і Яраслава Яроцкая (8 гадоў) – навучэнцы студыі выяўленчага мастацтва “Радуга” Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, педагог Святлана Барысаўна Калістратава.
Праект “Маладыя таленты сталіцы” – гэта падтрымка і развіццё таленавітых дзяцей і моладзі ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. Удзельнікамі праекта з'яўляюцца навучэнцы ўстаноў адукацыі горада Мінска, якія праявілі яркую індывідуальнасць і творчую адоранасць, неаднаразовыя пераможцы гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і конкурсаў дзіцячай творчасці. Узрост удзельнікаў праекта ад 8 да 18 гадоў. Куратар праекта – Кацярына Яўгеньеўна Панасюк, культарганізатар Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.
Першая персанальная выстава юных мастачак “Крылаў аксамітны ўзор” прысьвечана матылям, як увасабленню жыццярадаснасці, шчырасці, прыязнасці, дапытлівасці і лёгкасці характараў аўтараў. Злата і Яраслава адлюстравалі ў сваіх творах шчырае стаўленне да прыгажосці прыроды сваёй малой радзімы. Выстава парадуе наведвальнікаў музея разнастайнасцю фарбаў і пакіне незабыўныя ўражанні.