Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Зімовыя фарбы"

1 снежня 2022 года ў Музеі прыроды і экалогіі пачынае працу мастацкая выстава «Зімовыя фарбы».
На выставе будуць прадстаўлены работы выхаванцаў Мінскай інклюзіўнай арт-школы «Вышэй за дах». Работы, якія раскрываюць унутраны свет дзяцей, створаны на працягу 2022 года.
Выстава з’яўляецца адлюстраваннем навакольнага свету праз мастацкія вобразы, а таксама вынікам і дэманстрацыяй магчымасцей развіцця эмацыйна-пачуццёвага і ўнутранага свету навучэнцаў. Падобныя праекты спрыяюць гарманічнаму асабістаму развіццю, пашырэнню ўспрымання навакольнага свету дзяцей з парушэннем слыху, узаемадзеянню іх на роўных з іншымі дзецьмі.
Аўтары прадстаўленых работ рэгулярна прымаюць удзел у міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах і выставах. 
Выстава арганізавана інклюзіўнай арт-школай «Вышэй за дах» (г. Мінск) у рамках дабрачыннага праекта «Інклюзіўная арт-прастора для глухіх дзяцей і дзяцей з парушэннямі слыху «Deaf_draw_minsk» сумесна з філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей прыроды і экалогіі».
Выставачны праект дазволіць наведвальнікам убачыць наваколле вачыма дзяцей, а таксама пазнаёміцца і пашырыць сваё ўспрыманне свету праз працы дзяцей з парушэннем слыху.

Уваход на выставу свабодны.





г. Мінск, вул. К. Маркса, 12
Без выхадных 
з 11:00 да 19:00
тэл. 363-96-33
pryroda@histmuseum.by