Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Экзатарыум"

28 кастрычніка 2022 года ў выставачнай зале Музея прыроды і экалогіі адкрыецца выстава жывых паўзуноў "Экзатарыум".
У экспазіцыі Вы зможаце паназіраць за насельнікамі джунгляў і пустыняў, палюбавацца іх грацыёзнасцю, убачыць гібрыда каралеўскага пітона і суматранскага караткахвостага пітона, полаза Байрда, насатага полаза Буланжэ, пацучынага палозы, жабу-рагатку, амурскага полаза. Разнастайныя прадстаўнікі Азіі, Афрыкі і Амерыкі - яркія і экзатычныя - ўразяць Вас сваім выглядам і звычкамі.
Выстава зацікавіць як дарослых, так і дзяцей. Для малых наведвальнікаў будзе арганізавана інтэрактыўная зона.



Выставу можна наведаць з 28 кастрычніка 2022 г. па 5 лютага 2023 г.
Па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча,9А

Кошт уваходнага білета:
для дарослых – 6 бел.руб;
для навучэнцаў, якія атрымліваюць вышэйшую, прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю, а таксама для наведвальнікаў пенсійнага ўзросту – 5 бел.руб;
для навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю і дзяцей ад 3 гадоў – 4 бел. руб.
для груп ад 10 чалавек - 3,5 бел.руб для кожнага члена групы;
Права бясплатнага наведвання выставы даецца дзецям да 3 гадоў, інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям-сіротам.






Час працы музея: з 11.00 да 19.00
Каса працуе з 11.00 да 18.30
Без выходных.
Тэлефоны для даведак: (017) 237-46-94; \
363-96-33
pryroda.histmuseum.by