Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Жыццё з халоднай крывёй"

31 сакавіка 2019 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей прыроды і экалогіі» (вул. М.Багдановіча, 9а) адкрываецца выстава жывых экзатычных жывёл «Жыццё з халоднай крывёй».

У экспазіцыі прадстаўлены амфібіі, рэптыліі, казуркі і атрутныя павукападобныя з розных куткоў свету. Полазы, удавы, пітоны, каралеўскія змеі, гекконы, агамы, чарапахі і павукі з джунгляў Азіі, Афрыкі і Амерыкі - яркія і экзатычныя жывёлы ўразяць Вас сваім выглядам і звычкамі.
Выстава будзе цікавая як дарослым, так і дзецям, дазволіць ім у жывую пазнаёміцца з прадстаўнікамі экзатычнай фауны.
Калі Вам і вашым дзецям цікава, як выглядае плямісты эублефар, ці сапраўды геккон можа вісець на столі і чаму некаторыя павукі-птушкаяды небяспечныя для чалавека, Вы можаце наведаць выставу з 10.00 да 18.00 штодня без выхадных.

Кошт уваходнага білета:
для дарослых - 4 руб.
для пенсіянераў, студэнтаў і навучэнцаў, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічнае і сярэднюю спецыяльную адукацыю - 3.5 руб.
для навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю - 3 руб.
Права бясплатнага наведвання выставы прадастаўляецца: дзецям дашкольнага ўзросту (толькі ў суправаджэнні бацькоў), інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям-сіротам, дзецям засталіся без апекі бацькоў, работнікам ГУ «Нацыянальны гiстарычны музей Рэспублікі Беларусь».

Выставу можна наведаць з 31 сакавіка 2019 года па 08 верасня 2019 г.

г. Мінск, вул. Багдановіча, 9 А
Музей працуе: з 10.00 да 18.00
Каса працуе: з 10.00 да 17.30
Без выхадных.
Тэлефоны для даведак: (017) 3270633; 2374694
www.pryroda.histmuseum.by