Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Фотавыстава "Прырода ў кадры"

Інфармацыйны век і гарадскі спосаб жыцця прыносяць нам інфармацыйную стомленасць і напружанасць. Мы ўсё часцей забываемся на тое, наколькі цудоўны свет вакол нас. А тым часам менавіта прырода – галоўная крыніца натхнення. Усё, што створана прыродай, – прыгожа і дасканала, натуральна і гарманічна. Усё што нам патрэбна – гэта толькі адарвацца ад экранаў і паехаць за горад. І абсалютна не мае значэння куды: у лес, сад, поле, на бераг возера, ракі… Галоўнае – далей ад горада, яго шуму і мітусні.
Але, калі зараз у вас няма магчымасці сарвацца з месца, атрымайце асалоду ад ашаламляльных беларускіх краявідаў на фотавыставе Васіля Белякова. Цягам 18 год фотамастак даследаваў беларускія гарады, вёскі, сёлы ў пошуках маляўнічых куткоў і карцін прыроды. Фотаздымкі Васіля Белякова напоўнены асаблівым настроем і атмасферай тых месцаў, якія яго натхнілі.

Фотавыставу можна паглядзець у Музеі прыроды і экалогіі з 1 красавіка па 30 траўня 2021 г.

Музей прыроды і экалогіі
Музейная галерэя
г. Мінск, вул. К. Маркса, 12
тэл. +375 17 363-96-33