Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Тэраманія"

10 красавіка 2021 года ў выставачным зале Музея прыроды і экалогіі адкрываецца выстава жывых рэптылій «Тэраманія».
У экспазіцыі будуць прадстаўлены ўдавы, пітоны, каралеўскія змеі, гоферавыя змеі, бойгі, агама, гіганцкія тараканы, жаба-рагатка, павукі і не толькі. Шматстайныя прадстаўнікі Азіі, Афрыкі і Амерыкі – яркія і экзатычныя – уразяць Вас сваім выглядам і звычкамі. Вы зможаце пабачыць, як вядуць сябе жыхары джунгляў і пустынь, і палюбавацца іх грацыёзнасцю.
Выстава будзе цікавая як дарослым, так і дзецям, для якіх будзе створана інтэрактыўная зона з магчымасцю памаляваць і паглядзець навукова-папулярныя фільмы аб некаторых з прадстаўленых відаў.

Кошт уваходнага білета:
для дарослых – 5 бел. руб.;
для навучэнцаў, якія атрымліваюць вышэйшую, прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю, а таксама для наведвальнікаў пенсіённага ўзросту – 4 бел. руб.;
для навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, і дзецям ад 3 год – 3,5 бел. руб.;
для груп ад 10 чалавек – 3 бел. руб. для кожнага члена групы;
Наведаць выставу бясплатна дазваляецца дзецям да 3 год, інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям-сіротам, а таксама работнікам ДУ «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь».

Выстава адкрыта для наведвання з 10 красавіка 2021 г. па 09 студзеня 2022 г.
па адрасе: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 9а
Музей працуе з 10.00 да 18.00
Каса працуе з 10.00 да 17.30
Без выхадных дзён
Тэлефоны для даведак: (017) 237-46-94; 363-96-33