Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава «Муміі фараонаў Егіпта»

З 29 кастрычніка ў Музеі прыроды і экалогіі пачынае работу выстава «Муміі фараонаў Егіпта».

Гісторыя Старажытнага Егіпта – гэта загадкавы і фантастычна цікавы свет, які на працягу многіх гадоў цікавіць і прыцягвае да сябе мноства людзей, што імкнуцца спасцігнуць і разгадаць яго тайны. На выставе наведвальнікам будуць прадстаўлены аб’ёмныя мадэлі помнікаў культурна-гістарычнай спадчыны Старажытнага Егіпта.
Экспазіцыя прыадкрые заслону тайны загадкавага сфінкса і велічных грабніц фараонаў Эхнатона и Тутанхамона, а таксама распавядзе прыгожую легенду аб красуні Неферціці і ўяўленнях егіпцян пра міфічны замагільны свет, таінства муміфікацыі.

Кошт уваходнага білета:
для дарослых – 5 бел. руб.;
для навучэнцаў, якія атрымліваюць вышэйшую, прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю, а таксама для наведвальнікаў пенсіённага ўзросту – 4 бел. руб.;
для навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, і дзецям ад 3 год – 3,5 бел. руб.;
для груп ад 10 чалавек – 3 бел. руб. для кожнага члена групы;
экскурсійнае абслугоўванне груп ад 10 чалавек – 10 бел. руб.
Наведаць выставу бясплатна дазваляецца дзецям да 3 год, інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям-сіротам, а таксама работнікам ДУ «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь».

Выстава адкрыта для наведвання з 29 кастрычніка 2020 г.
па адрасе: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 9а
Музей працуе з 10.00 да 18.00
Каса працуе з 10.00 да 17.30
Без выхадных дзён
Тэлефоны для даведак: (017) 237-46-94; 363-96-33