Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Фарбы лета"

Мастацкая выстава "Фарбы Лета».

Фантазіі на тэму адпачынку і чароўных міроў, прыгажосць прыроды і майстэрства аўтара - што можа быць выдатней!
За штодзённымі клопатамі мы часам не заўважаем прыгажосці таго, што вакол нас. Мы не запавольваем крок, каб разглядзець кветку ці дрэва, якое расце ля нашага дома. А дзеці могуць ... Яны захапляюцца ўсім вакол і захапляюць гэтым нас. Унікальныя творы, прадстаўленыя на экспазіцыі, створаны юнымі мастакамі ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў. Большасць работ напісаны на гарадскіх плэнэрах.

Выстава "Фарбы Лета» будзе працаваць з 1 жніўня да 15 лістапада 2020 года.

Музей прыроды і экалогіі
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030
тэл. +37517 363 96 33
Уваход на выставу вольны (галерэя паміж заламі экспазіцыі).